У цэнтры Мінска таксоўка збіла дваіх пенсіянерак, адна з іх загінула
Здарэнне адбылося ўдзень у панядзелак, 28 кастрычніка.
Аўтамабіль таксі, якім кіраваў 35-гадовы мужчына, рухаўся па праспекце Незалежнасці з боку плошчы Перамогі ў накірунку вуліцы Янкі Купалы. На пешаходным пераходзе ён збіў жанчын 58 і 72 гадоў, якія пераходзілі вуліцу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.
БЕЛТА паведамляе, што адна з жанчын памерла ў лякарні праз некалькі гадзінаў.