У Цэнтры заканадаўства падрыхтоўку закона супраць ЛГБТ назвалі фэйкам

У Цэнтры заканадаўства падрыхтоўку закона супраць ЛГБТ назвалі фэйкам

У Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў абверглі, што рыхтуюць законапраект супраць “прапаганды ЛГБТ-ідэалогіі”. У каментарыі svaboda.org супрацоўніца ведамства назвала фэйкам дакумент, які напярэдадні апублікаваў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” актывіст Андрэй Завалей

"Вы бераце інфармацыю з сацыяльных сетак і хочаце ад нас нейкага афіцыйнага каментарыя? Справа ў тым, што па гэтым пытанні да нас былі толькі звароты грамадзян. Ніякіх ініцыятыў мы не ўносілі, гэта проста фэйк. Да нас выстаўленыя ў “Фэйсбуку” старонкі ніякага дачынення не маюць. Не наша гэта ўсё", — паведаміла Свабодзе супрацоўніца Цэнтра.

Дакумент, апублікаваны Завалеем, нібыта прыслаў у Міністэрства адукацыі Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі. У ім змяшчаецца прапанова ўвесці крымінальную і адміністрацыйную адказнасць за “распаўсюджванне інфармацыі, якая дыскрэдытуе інстытут сям'і і традыцыйныя шлюбна-сямейныя адносіны”, а таксама прапануецца павялічыць “узрост згоды” “на мужаложніцтва” з 16 да 18 гадоў. 

У прэс-службе Міністэрства адукацыі Еўрарадыё паведамілі, што ўпершыню чуюць пра такія намеры. А вось у Генпракуратуры нам пацвердзілі, што вывучаюць гэтую тэму. 

"Шматлікія звароты паслужылі падставай для вывучэння сітуацыі, аналізу заканадаўства, яго эфектыўнасці", — распавяла кіраўніца аддзела інфармацыі Анжаліка Курчак.

Па словах прадстаўніцы Генпракуратуры, гэтае пытанне знаходзіцца ў стадыі абмеркавання.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі