У Чачэрскім раёне кіроўца-бяспраўнік на “Аўдзі-100” урэзаўся ў жылы дом
У вёсцы Батвінава Чачэрскага раёна 8 лістапада 23-гадовы кіроўца “Аўдзі-100” на Т-падобным скрыжаванні няправільна абраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў жылы дом.
Прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама заявіў, што кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Малады чалавек кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў і не прышпіліўшыся рэмнем бяспекі. У траўні 2015 ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам без правоў, паведамляе БелаПАН.
Фота: automoto.ua