У Чачні зладзяць “маральна-духоўную пашпартызацыю” для мужчын

У Чачні зладзяць “маральна-духоўную пашпартызацыю” для мужчын

Улады расійскай Чачні даручылі правесці ў рэспубліцы “маральна-духоўную пашпартызацыю” ўсіх юнакоў і мужчын ва ўзросце 14-35 гадоў. Пра гэта паведаміў дэпутат Адам Малікаў са спасылкай на распараджэнне кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

Па словах Малікава, кожны малады мужчына атрымае дакумент, у якім будуць пазначаныя яго нацыянальнасць, прыналежнасць да пэўнага роду (тэйпу), а таксама асабістыя характарыстыкі.

Дэпутат прадэманстраваў узор дакумента і ўдакладніў, што рашэнне Кадырава ўжо набыло моц.

Мэтай такой “пашпартызацыі” з’яўляецца выкараненне “любых формаў праяваў экстрэмізму і тэрарызму”.

Чачэнскія дэпутаты і чыноўнікі на сходах і сустрэчах з моладдзю рэгулярна ўздымаюць пытання пра працу “ілжэпрапаведнікаў”. На думку ўладаў, гэтыя “ілжэпрапаведнікі” скажаюць сэнс рэлігійных тэкстаў і завабліваюць маладых людзей у экстрэмісцкія арганізацыі.

Пры гэтым чыноўнікі і дэпутаты, а таксама Рамзан Кадыраў часта сцвярджаюць, што вярбоўшчыкі з’яўляюцца агентамі заходніх спецслужбаў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі