У чацвер у Беларусі будзе да +20

У чацвер у Беларусі будзе да +20

У бліжэйшыя суткі, 29 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер прагназуецца заходні, 5-10 метраў за секунду.

Тэмпература паветра складзе ад 7 да 13 градусаў цяпла, удзень — ад плюс 13 да плюс 18 градусаў, на паўднёвым захадзе чакаецца да 20 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі