У чацвер вынесуць прысуд гамяльчаніну, які згвалтаваў і забіў дзвюх калег

У чацвер вынесуць прысуд гамяльчаніну, які згвалтаваў і забіў дзвюх калег

19 траўня ў Гомельскім абласным судзе вынесуць прысуд мясцоваму жыхару, якога абвінавачваюць у згвалтаванні і забойстве дзвюх маладых жанчын. Слуханне справы праходзіла ў закрытым рэжыме.

Паводле следства, мужчына 1982 года нараджэння прапаноўваў сваім калегам падвезці іх на працу, а сам завозіў жанчын у гараж, гвалтаваў і забіваў. Целы сваіх ахвяраў ён вывозіў у лес і закапваў.

Першай ахвярай стала 25-гадовая Алеся Панцялеева, якую забілі ў ліпені 2014 года. Праз год пры такіх самых абставінах загінула 27-гадовая Аляўціна Машурыкава. Жанчыны працавалі на адным прадпрыемстве з абвінавачаным. Пасля знікнення другой ахвяры яе муж звярнуўся ў міліцыю. Праваахоўнікам удалося вызначыць аўтамабіль, у якім жанчына перасоўвалася.

Падазраваны раней быў судзімым за разбой і вызваляўся датэрмінова. У яго ёсць жонка і трохгадовае дзіця, паведамляе БелаПАН.

Мужчыне выстаўленае канчатковае абвінавачанне па частках 1 і 2 артыкула 166 (згвалтаванне), частцы 2 артыкула 167 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару), частцы 1 артыкула 182 (выкраданне чалавека), пунктах 6,8 і 16 часткі 2 артыкула 139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю з мэтай схаваць іншае злачынства), частках 1 і 2 артыкула 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэксу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі