У чарговым дзіцячым садку Мінска выявілі каранавірус

У чарговым дзіцячым садку Мінска выявілі каранавірус

Каранавірус выявілі ў настаўніцы з дзіцячага садка №434 у Мінску, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на паведамленні бацькоў. Усіх дзяцей з садка адправілі дахаты, ім зробяць мазкі.

"Нам пазваніла выхавацелька і сказала, што ў адной з настаўніц садка сёньня пацвердзілі каранавірус. Учора яе забіралі з падазрэннем", — распавялі бацькі ў гутарцы з журналістамі. 

COVID-19 выявілі ў настаўніцы, якая штодня займалася з дзецьмі ўсіх груп.

Бацька аднаго з выхаванцаў паведаміў, што апошнім часам у садок хадзіла мала дзяцей. У большасці груп было толькі па два-тры чалавекі. Некаторыя групы былі ўвогуле зачыненыя.

Ва ўпраўленні адукацыі Савецкага раёна пацвердзілі, што ведаюць пра выпадак з каранавірусам у садку. Чыноўнікі ўпраўлення адукацыі не змаглі сказаць, ці зачыняць садок на каранцін, бо ён адносіцца да Нацыянальнай акадэміі навук.

Гэта мінімум трэці выпадак каранавірусу ў дзіцячым садку ў Мінску. Раней стала вядома, што COVID-19 выявілі ў выхавацелькі і пяці дзяцей садка №455, а таксама ў нянечкі садка №566.

На сёння, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі зарэгістравана 1066 выпадкаў каранавіруса. У Мінску — 656 выпадкаў, з якіх 5 чалавек памёрлі, а 45 вылечыліся. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі