У чаргу на вакцыну ад каранавіруса ў Беларусі запісаліся 400 тысяч чалавек

Цалкам правакцынаваныя ў Беларусі менш як 140 тысяч чалавек​ / БЕЛТА
Цалкам правакцынаваныя ў Беларусі менш як 140 тысяч чалавек​ / БЕЛТА

На пачатак мая на вакцынацыю ад каранавіруса былі запісаныя ўжо больш за 400 тысяч чалавек. Гэта дадзеныя па ўсёй краіне, распавялі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя са спасылкай на намесніка галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірыну Глінскую.

Людзей, якія жадаюць зрабіць прышчэпку, шмат. І медыкам "хацелася б, каб вакцынацыя ішла больш актыўнымі тэмпамі, але ва ўсіх краін свае магчымасці", — адзначыла спецыяліст.

Паводле яе слоў, у цяперашні час у Беларусі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса ўжо атрымалі больш за 296 тысяч чалавек. Парадку 137 тысяч чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Між тым, партал TUT.BY напярэдадні са спасылкай на сваіх чытачоў, паведамляў, што ў некаторых паліклініках Мінска сталі ўзнікаць праблемы з даступнасцю вакцыны.

"Я браў у паліклініцы выпіску і ў даведцы пацікавіўся, ці магу сёння прышчапіцца ад каранавіруса. Мне сказалі, што скончылася і кітайская вакцына, і "Спутник V". Калі будзе-невядома", — распавёў адзін з чытачоў партала. Размова аб 11-й паліклініцы Мінска.

У паліклініцы журналістам пацвердзілі, што вакцыны пакуль сапраўды няма, яе чакаюць. Аналагічная сітуацыя была ў 15-й і 5-й сталічных паліклініках. У апошняй — на вакцынацыю запісалі, але папярэдзілі, што прэпарата пакуль няма.

Яшчэ ў шэрагу паліклінік, куды датэлефанаваліся журналісты, ім сказалі, што вакцына для тых, хто толькі пачынае вакцынацыю, ёсць. Праўда, часцей за ўсё кітайская.

Атрымаць аператыўны каментар у камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкама або ў міністэрстве аховы здароўя журналістам не ўдалося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі