У чэмпіянаце КХЛ мінскае “Дынама” апусцілася на апошняе месца
У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае “Дынама” апусцілася на апошняе, 27-е месца. Гэта здарылася пасля таго, як “Адмірал” атрымаў гасцявую перамогу над “Трактарам” (3:2). У выніку, у “Адмірала” стала 3 ачкі, у мінчукоў жа толькі 1 ачко. На старце КХЛ гэта найгоршы паказчык. Як вядома, дынамаўцы прайгралі ўсе чатыры першыя матчы: “Ёкерыту” — 1:6, “Віцязю” — 0:1, ЦСКА — 1:2 (у авертайме), “Словану” — 2:4 (першыя тры гульні былі на сваёй пляцоўцы).
2 верасня мінскае “Дынама” згуляе ў гасцях з маскоўскім “Спартаком”, у якога пасля 5 матчаў 6 ачкоў. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 16.45.