У дачным пасёлку "Безназоўны" пад Гродна знішчаная група баевікоў (відэа)

Згаданыя баявыя дзеянні адбыліся 26 верасня, у апошні дзень вучэнняў "Захад-2013", што праходзілі на Гожскім палігоне пад Гроднам.

Падчас вучэнняў войскі Беларусі і Расіі вучыліся стрымліваць агрэсію, накіраваную супраць Саюзнай дзяржавы. "Вучэнні і ўвогуле ўзброеныя сілы патрэбныя не для таго, каб весці вайну, а для таго, каб яе не дапусціць", — адзначыў у каментары агенцтву БелТА Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на палігон першым. Калі да яго далучыўся Уладзімір Пуцін, кіраўнікі дзяржаў падняліся на назіральную вышку. На палігоне ў гэты час ішла сапраўдная вайна. Беларускія і расійскія салдаты разам, пры падтрымцы танкаў і авіяцыі блакавалі і знішчылі баевікоў у "дачным пасёлку "Безназоўны".

На гэтым вучэнні паспяхова скончыліся.

Фота: news.mail.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі