У Даніі каманда Ціханоўскай сустрэлася з прадстаўнікамі Meta, Microsoft і Google
У Капенгагене Святлана Ціханоўская і яе каманда сустрэліся з прадстаўнікамі Meta, TikTok, Microsoft і Google. Як расказвае дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, гаворка ішла пра тое, як прасоўваць беларускі незалежны кантэнт і блакаваць прапаганду.
З прадстаўніком TikTok далей будзе абмяркоўвацца, як прасоўваць беларускія відэа, дапамагаць беларускім блогерам, медыя.
З прадстаўніком Google размаўлялі пра тое, каб нарэшце на манетызацыю можна было ставіць беларускамоўныя ролікі. Ёсць абяцанне, што над гэтым будуць працаваць. Гаворка ішла таксама пра асобны сегмент для Беларусі ў межах прадуктаў Google (раней Беларусь была прывязана да Расіі), пра патрэбу стварэння асобнага офіса па Беларусі.
Калі гаворка зайшла пра прапаганду ў Facebook і Instagram, то беларусаў запэўнілі, што большасць ролікаў і акаўнтаў ужо заблакавалі. Але такая праца будзе працягвацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.