У дэкларацыі рыжскага саміту засталася фраза пра анэксію Крыма
Пра гэта паведаміла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.
На саміце Усходняга партнёрства ў Рызе зацвердзілі канчатковую дэкларацыю, перадае interfax.by.
Раней камісар ЕС па палітыцы добрасуседства і перамовах аб пашырэнні Ёханэс Хан заявіў, што дэкларацыя будзе кампраміснай.
Хан: Дэкларацыя саміту яшчэ абмяркоўваецца, але яна задаволіць усіх
Тым часам СМІ паведамілі, што Беларусь і Арменія адмовіліся падпісаць дэкларацыю Рыжскага саміту з-за уключаных фармулёвак аб расійскай агрэсіі і анэксіі Крыма. У канчатковым варыянце дэкларацыі гэтыя фармулёўкі засталіся. Пра гэта, як піша nn.by, заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ. Па яе словах, "без гэтага дэкларацыя не была б прынятая".
Лукашэнка выказаўся наконт дэкларацыі рыжскага саміту і "анэксіі Крыма"
Фота — euranetplus-inside.eu