У дырэктара клуба Re:Public Андрэя Старцава нарадзілася двойня
Хлопчыкаў назвалі Валянцін і Іван.
“Сёння прыкладна ў 17:55 я ў трэці раз стаў бацькам. А праз дзве хвіліны — у чацвёрты. Валік і Ваня”, — напісаў увечары 25 лістапада на сваёй старонцы ў Facebook дырэктар мінскага клуба Re:Public Андрэй Старцаў.
Еўрарадыё шчыра віншуе Андрэя Старцава і яго жонку Юлю за нараджэннем сыноў!