У дзесяцікласнікаў з'явіцца новы школьны прадмет

Вучні, ілюстрацыйнае фота

Вучні, ілюстрацыйнае фота / Астравецкая СШ №1

У новым навучальным годзе ў дзесяцікласнікаў Беларусі з'явіцца новы навучальны прадмет, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі са спасылкай на кіраўніка ведамства Андрэя Іванца. Курс будзе называцца "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі".

У ведамстве тлумачаць, што на сёння "Гісторыя Беларусі" і "Сусветная гісторыя" для школьнікаў з'яўляюцца прадметамі, не звязанымі шчыльна між сабой. Між тым адукацыі бракуе менавіта такога інтэграванага ўяўлення пра гістарычны працэс.

"Важна, каб дзеці разумелі, чаму адбыліся тыя ці іншыя падзеі, як яны звязаныя. Сёння ёсць тыя, хто спрабуе перапісаць гісторыю, "падагнаць" факты пад пэўнае бачанне. Важна, каб школьнікі крытычна падыходзілі да іншай інфармацыі і добра арыентаваліся ў гістарычных працэсах", — заяўляюць у міністэрстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі