У мінскай школе збіраюць на снегаўборачную машыну і бутэрброды. А так можна?

Поборы в школе в Минске

Нават чыноўнікі здзіўляюцца / @rubanau_collage

— Спачатку збіралі грошы на ручкі і сшыткі, кветкі і бутэрброды настаўнікам. Цяпер вырашылі купіць у падарунак школе снегаўборачную машыну!

Бацькі навучэнцаў школы №167 Мінска абураныя паборамі, якія ініцыюе маці з бацькоўскага камітэта.

— У пачатку навучальнага года гэтая жанчына ў патрабавальным тоне напісала ў чат, што трэба здаць да Новага года 150 рублёў. Калі яе спыталі, на што, яна адказала, што дзецям трэба купіць для экзамену прыналежнасці — ручкі, сшыткі і... "усё астатняе".

“Здайце хаця б 50 рублёў”

Грошы здалі не ўсе бацькі, але і абурацца разам не сталі. Пазней адной з маці патэлефанавала класная і "слёзна маліла" здаць хаця б 50 рублёў. Настаўніца сказала, што на носе выпускныя экзамены, якія будуць праходзіць цэлы дзень. Трэба будзе купіць кветкі для экзаменацыйнай камісіі, накрыць стол і — "хаця б па шакаладцы дзеткам".

Пазней бацькам абвясцілі, што трэба здаць яшчэ па 70 рублёў: па-першае, на нейкую экскурсію, па-другое, трэба купіць арыгінальны "падарунак" школе — снегаўборачную машыну!

— Гэта ўжо ні ў якія вароты не лезе. Ладна скінуцца на нешта рублёў па 20, аддзячыць настаўнікам. Мы ўсе разумеем, якія ў іх заробкі. З іншага боку, калі дзеці хварэюць і нешта прапускаюць па праграме, яны мусяць самі яе даганяць. А яшчэ ў нас даўно тут склалася правіла, што настаўнік апрыёры мае рацыю і скардзіцца на яго нельга, нават калі ён робіць несправядліва.

За што дзякаваць некаторым настаўнікам, абсалютна незразумела. За хамства і грубасць? За тое, што кажуць, што будуць з вушэй вырываць бесправадныя навушнікі, калі заўважаць на экзаменах? Што гэта ўвогуле за рыторыка?!

Бацькі не маюць права прымушаць іншых здаваць грошы

Бацькі, з якімі мы пагутарылі, упэўненыя: ні адна маці з бацькоўскага камітэта не мае права прымушаць іншых здаваць грошы, і не разумеюць, чаму іншыя не пярэчачы слухаюцца нечых капрызаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі