У Екацярынбургу людзі масава ліжуць яйкі ў крамах
Яйкі, ілюстрацыйнае фота
У Екацярынбургу пачаўся незвычайны чэлендж — людзі аблізваюць яйкі ў крамах, пішуць расійскія СМІ.
Пачалося са скаргаў спажыўцоў на якасць прадукцыі сеткі супермаркетаў "Жизньмарт". У Расспажыўнаглядзе толькі за травень налічылі 18 такіх зваротаў. Людзі заялялі, што атруціліся гатовай прадукцыяй.
Уладальнік сеткі Іван Зайчанка паведаміў, што пасля гэтага яго кампанія разарвала ўсе кантракты з тымі пастаўшчыкамі, ад якіх паступала пратэрмінаваная прадукцыя і ежа з бактэрыямі. Акрамя таго ён паабяцаў плаціць мільён расійскіх рублёў кожнаму новаатручанаму.
Пасля гэтага прадаўцы заявілі, што пакупнікі спецыяльна аблізваюць у краме курыныя яйкі, каб заразіцца сальманелай. Таксама людзі сталі скупляць гатовую ежу ў надзеі атруціцца і атрымаць запаветны мільён.
У адказ Зайчанка назваў сваю прапанову "ідыёцкай". Бізнес овец паведаміў, што грошы атрымаюць толькі тыя 18 чалавек, якія ёсць у спісе Расспажыўнагляду. Ён заклікаў астатніх не лізаць яйкі, бо гэта небяспечна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.