У фільм пра беларускі панк не трапілі Deviation і Hate to State? (відэа)

Беларуская панк/хардкор тусоўка працуе над дакументальным фільмам пра гісторыю нефармальнага руху. Стужка распавядае пра асноўныя ідэі, прынцыпы і досвед айчынных нефармалаў. У фільме ўжытыя архіўныя відэазапісы з канцэртаў ды закулісся. Але захавалася іх няшмат, таму сучасных відэаматэрыялаў значна больш.

“Мы бралі інтэрв’ю ў людзей, якія не першы дзесятак галоў ва ўсім гэтым, якім ёсць што распавесці пра ранейшыя канцэрты ды падзеі, ― кажа адзін з прадстаўнікоў каманды фільма ды ўдзельнік гурта Lie And Vanity Андрэй Касперскі. ― У асноўным, гэта музыкі, якія пачыналі  напрыканцы 1990-х. З некаторымі мы дагэтуль вядзём перамовы і даздымаем”.

На гэты момант у фільме не плануецца ўдзел адных з галоўных панк-гуртоў Беларусі — Deviation, Ambassador 21, “Кальян” і Hate to State. Акцэнт зроблены на музыкаў, якія дагэтуль застаюцца на сцэне, тлумачаць аўтары.

Працэс мантажу стужкі затрымліваецца з-за недахопу часу ў яго стваральнікаў. Але, каб матываваць сябе, было вырашана прызначыць прэм’еру на восень 2013 года. А пакуль беларуская панк/хардкор тусоўка прапануе паглядзець трэйлер будучага фільма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі