У Фінляндыі праз каранавірус адмянілі фінальны этап Кубка свету па біятлоне
Улады Хельсінкі вырашылі адмяніць фінальны этап Кубка свету па біятлоне. Прычынай стала пагроза распаўсюду каранавіруса.
Гонкі мусілі прайсці ў Халменколене з 20 па 22 сакавіка.
Прэс-служба Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) напісала ў Твітары, што прыслухалася да рэкамендацыяу урада і Мінздароўя Фінляндыі адмяніць усе мерапрыемствы, у якіх удзельнічае больш за 500 чалавек.
The IBU has taken note of the recommendation by the Finnish Government and health authorities to cancel all events with more than 500 participants. IBU, @KlahtiBiathlon, Finnish Biathlon Federation, authorities of Kontiolahti's municipality and Joensuu will fully implement them.
— IBU (@biathlonworld) March 12, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.