У французскіх школах будуць вучыць, як паводзіць сябе падчас тэрактаў

У французскіх школах будуць вучыць, як паводзіць сябе падчас тэрактаў

У школах Францыі ўводзяцца новыя меры бяспекі праз нядаўнія нападзенні джыхадыстаў у краіне. 12 млн французскіх вучняў будуць вучыць хавацца, уцякаць і дапамагаць адно аднаму падчас тэрактаў. Таксама ўзмацняюцца меры бяспекі на ўваходах у школы.

Новыя меры супалі з маштабнымі рэформамі ў сферы адукацыі, якія ўведзеныя ў Францыі, нягледзячы на шматлікія акцыі пратэсту.

Дырэктар адной з французскіх школаў сказаў у інтэрв’ю французскаму тэлебачанню, што бацькоў ужо не пускаюць унутр школьных будынкаў, аднак прыставіць да кожнай школы паліцэйскага немагчыма, паведамляе ВВС.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд напісаў у Фэйсбуку, што цяперашнія абставіны “апраўдваюць увядзенне такіх мераў бяспекі”.

Ад кіраўніцтва школ патрабуюць стварыць аператыўныя штабы і падрыхтаваць спісы нумароў экстранай сувязі. У школах будуць узмоцнены меры бяспекі на ўваходзе і арганізавана рэгулярнае патруляванне тэрыторыяў, а вучні мусяць ведаць, як паводзіць сябе падчас нападаў. Таксама цягам года будзе праводзіцца тры шырокамаштабных “вучэнні”, падчас якіх адпрацуюць дзеянні настаўнікаў і вучняў падчас магчымых нападаў на школы.

Меры бяспекі ў французскіх школах былі ўзмоцненыя пасля парыжскіх нападаў 13 лістапада. Для таго, каб не траўмаваць псіхіку маленькіх дзяцей падчас падрыхтоўкі да “вучэнняў”, настаўнікам прапануецца гуляць з імі ў гульні, якія навучаць бязгучна і хутка хавацца. Сярод іх, такія гульні, як “кароль цішыні”, хованкі ў скрынках, каб навучыцца не баяцца цемры, гульня, аналагічная вядомай з савецкіх часоў “Мора хвалюецца”, калі вучні заміраюць па камандзе, хуткае перасоўванне са школьнай пляцоўкі ў будынак школы.

Перад старэйшымі школьнікамі ставяць сур’ёзнейшыя задачы. Яны мусяць навучыцца аказаваць экстранную медыцынскую дапамогу.

У Францыі дзейнічае надзвычайнае становішча з часу нападаў ісламістаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек.

Ісламіст ў Ніцы забіў 86 чалавек. Таксама двое джыхадзістаў забілі святара ў прыгарадзе Руана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі