У фуры з Польшчы знайшлі мантажны матэрыял на сотні тысяч долараў

У фуры з Польшчы знайшлі мантажны матэрыял на сотні тысяч долараў

У фуры з Польшчы знайшлі незадэклараваны мантажны матэрыял на сотні тысяч долараў. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Казловічы". Мытнікі праверылі аўтамабіль VOLVO і знайшлі, акрамя заяўленага ў дакументах грузу, знайшлі нелегальны — больш за 32 тысячы адзінак тавару (клей, герметык, спрэй і г. д.) агульным коштам каля 550 тысяч рублёў.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, быў распачаты адміністрацыйны працэс. За парушэнне пагражае штраф у памеры 30% ад кошту незадэклараванага тавару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі