У гамяльчанкі міліцыянты знайшлі амаль 140 кг насення маку

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама і АУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля канфіскавалі больш за 138 кілаграмаў насення маку. Гаспадыня гэтага тавару збіралася прадаць яго нарказалежным.  

Як паведамляе БелаПАН, 55-гадовая гамяльчанка спецыяльна арандавала кватэру, каб захоўваць на ёй мак. 

Агулам ад пачатку года міліцыянты Гомельшчыны канфіскавалі амаль 2 тоны насення маку.

Фота — livemaster.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі