У Ганцавічах мужчына спрабаваў спаліць краму, каб дапамагчы сяброўцы-прадавачцы
У міліцыю патэлефанаваў дырэктар крамы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Ганцавічах гарэла прадуктовая крама. Гэта быў падпал, мяркуюць у міліцыі. Меркаванага падпальшчыка ўжо затрымалі. Ім аказаўся мясцовы жыхар 26 гадоў, блізкі сябар прадавачкі гэтай крамы.
Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што напярэдадні пажару дзяўчына расказала свайму хлопцу, што ў краме будзе інвентарызацыя, а ў яе — нястача тавару. Пасля гэтай размовы, як мяркуюць у міліцыі, мужчына ўначы прыйшоў да крамы, разбіў акно і кінуў туды бутэльку з бензінам.
Супраць падпальшчыка за знішчэнне маёмасці завялі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.