У Гайнаўскім беларускім ліцэі адзначылі Дзень Волі
Інтэр’ер аздоблены гербам "Пагоня" / racyja.com
У Гайнаўскім беларускім ліцэі адзначылі Дзень Волі. Святочнае мерапрыемства было арганізаванае супольна з Аб’яднаннем на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” з Беластоку, піша racyja.com.
"Для мяне асабіста гэта свята — напамін пра тое, што больш за 100 гадоў таму нашыя продкі абвясцілі незалежнасць Беларусі, — кажа дырэктар Ігар Лукашук. — Для школы, ці для вучняў, ці для школьнага асяроддзя — гэта такое вясёлае свята, таму што зноў Дзень Волі — абвяшчэнне незалежнасці. І вось у такой канцэпцыі мы гэтае свята святкуем".
Гайнаўскі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ўваходзіць у дваццатку найлепшых ліцэяў Падляшскага ваяводства. Інтэр’ер ліцэя аздоблены гербам "Пагоня" і бел-чырвона-белымі сцягамі.
25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У суботу беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы і беларуская дыяспара ў Беластоку правядуць супольнае святкаванне 105-х угодкаў Дня Волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.