У Генадзя Анішчанкі з'явіліся прэтэнзіі да беларускай малочнай прадукцыі

Расійская санітарная служба мае заўвагі да якасці малочнай прадукцыі, якая паступае на рынак Расіі з Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Росспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка.



Па яго словах, якія перадае interfax.by, толькі ў Маскоўскай вобласці было абследавана 240 узораў беларускай малочнай прадукцыі. З іх 72 узоры, ці 30%, не адпавядалі па паказчыках якасці і бяспекі.



Анішчанка выказаў надзею, што беларускі бок прыме меры ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі на пачатку жніўня падчас візіту ў Маскву беларускай дэлегацыі.



У прыватнасці, ён выказаў прэтэнзіі да прадпрыемстваў "Савушкаў прадукт" і Мінскі гарадскі малаказавод №1. У якасці неадпаведнай прадукцыі Анішчанка назваў тварог, масла, пітное малако і сухое малако.



Нагадаем, што звычайна прэтэнзіі ў ведамстве Анішчанкі ўзнікаюць да тых краінаў, з якімі ў Расіі напружаныя адносіны. Так, сваім часам пад забарону трапляла прадукцыя з Украіны і Грузіі. Цяперашняя заява можа тлумачыцца "справай Баўмгертнера".



Фота — telegrafist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі