У Германіі прапануюць не дапускаць Беларусь і Расію да ўдзелу ў Паралімпіядзе
Беларускія паралімпійцы ў Пекіне / 24sport.by
Удзельнікаў з Беларусі і Расіі не варта дапускаць на Паралімпіяду ні ў якім статусе. Такое меркаванне выказаў кіраўнік нямецкага саюз спартоўцаў з абмежаванымі магчымасцямі (DBS) Фрыдхельм Юліус Бойхер.
"Калі бушуе вайна і кожны дзень не толькі працягваецца гэта забойнае ўварванне, але і яго наступствы становяцца ўсё больш жудаснымі, было б проста немагчыма ўявіць выступы адзін супраць аднаго ў мірных спаборніцтвах", — перадае DW ягоныя словы.
Бойхер раскрытыкаваў ідэю МАК дапусціць да спаборніцтваў атлетаў з Беларусі і Расіі ў нейтральным статусе і назваў яе вар'яцкай. "У краінах, якія знаходзяцца ў стане вайны, не існуе нейтралітэту", — патлумачыў ён сваю пазіцыю.
Дарэчы, Міжнародны паралімпійскі камітэт пакуль не выступаў з рэкамендацыямі наконт удзелу беларусаў і расіян у спаборніцтвах.
Паралімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 28 жніўня па 8 верасня 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.