У гістарычных будынках Лошыцкага парку размесцяць міні-гатэль і кавярню
Лошыцкі парк / minsknews.by
Старыя гістарычныя пабудовы, размешчаныя ў Лошыцкім парку, пачнуць рэканструяваць ужо ў чэрвені. Пра гэта расказвае агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на дырэктара прадпрыемства "Мінская спадчына" Аляксандра Кохана.
Гаворка ідзе пра тры будынкі ў праездзе Чыжэўскіх. З улікам таго, што эксплуатаваць іх будзе гатэль "Еўропа", першапачатковая канцэпцыя рэканструкцыі змянілася і цяпер дапрацоўваецца. Але ўжо вядома, што ў адным з будынкаў будзе міні-гатэль, а таксама кавярня. Залы для правядзення ўрачыстай цырымоніі шлюбаў вырашылі захаваць. Хоць раней была ідэя "перасяліць" у Лошыцкі парк адзін з раённых ЗАГСаў, ад гэтай ідэі ў выніку адмовіліся. Любы раённы ЗАГС Мінска і краіны зможа ладзіць тут выязныя цырымоніі, кажа Кохан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.