У Глыбоцкім раёне ўсталявалі памятны знак Язэпу Драздовічу (фота)
У Глыбоцкім раёне ўсталявалі памятны знак Язэпу Драздовічу (1988 — 1954). Вялікі камень з таблічкай (надпіс на ёй выкананы па-беларуску) з'явіўся на месцы хутара Пунькі, дзе 130 гадоў таму нарадзіўся вядомы беларускі мастак, этнограф і філосаф, інфармуе сайт мясцовага райвыканкама. На Глыбоччыне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя ўгодкам з дня нараджэння знакамітага земляка.
Дарэчы, сёлета магіла Драздовіча была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Яна знаходзіца на могілках вёскі Лепляне, на ёй у 1982-м усталявалі помнік з барэльефам.
Фота: glubokoe.vitebsk-region.gov.by