У Гомелі апазіцыянеры правялі святочную вулічную акцыю

Святочную вулічную акцыю правялі ў Гомелі каля цэнтральнага ўнівермагу дэмакратычныя актывісты. 10 сяброў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і зарэгістраванага ў Чэхіі грамадскага аб'яднання "Малады фронт" раздалі мінакам 350 беларускамоўных улётак з віншаваннямі з Новым годам і Раством.
Як адзначае БелаПАН, ужо пасля заканчэння акцыі некалькі чалавек патэлефанавалі па пазначаных ва ўлётках кантактных тэлефонах і прапанавалі апазіцыянерам сваё супрацоўніцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі