У Гомелі аўто ў вязаным світэры нагадвае кіроўцам пра зімовыя шыны (фота)

У Гомелі аўто ў вязаным світэры нагадвае кіроўцам пра зімовыя шыны (фота)

У Гомелі на плошчы Леніна раз’язджаў аўтамабіль, апрануты ў вязанае адзенне. Як піша 023.by, такім чынам Дзяржаўтаінспекцыя ў межах акцыі “Жыццё даражэй за шыны” нагадала кіроўцам аб неабходнасці падрыхтаваць транспарт да зімы.

Падчас акцыі ДАІ ўручала сувеніры ад кампаніі “Белнафтастрах” тым, хто ўжо паспеў памяняць шыны.

27 лістапада плануецца працяг акцыі ў эфіры радыёстанцыі “ГомельFM”. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць ездзіць па горадзе на “вязаным” аўтамабілі, спыняць кіроўцаў і задаваць праз радыёэфір пытанні на веданне правілаў дарожнага руху. Кіроўцы атрымаюць прызы.

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі