У Гомелі дольшчыкам новабуду навязваюць пад’ёмнік, хоць інвалідаў у доме няма

У Гомелі дольшчыкам новабуду навязваюць пад’ёмнік, хоць інвалідаў у доме няма

У Гомелі дольшчыкі навабудоўлі на вуліцы Войкава за тыдзень да здачы дома даведаліся, што ім у пад’ездзе замест пандуса ўсталёўваюць дарагі электрапад’ёмнік. Пры гэтым у доме няма людзей з інваліднасцю, але і адмовіцца да гэтай прылады таксама немагчыма, піша TUT.by

Кошт пад’ёмніка — 11 500 рублёў. Першапачатковы план дома прадугледжваў пандус, і гэта задавальняла будучых жыхароў. Цяпер людзі патрабуюць, каб пад’ёмнік дэмантавалі, аднак ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва сцвярджаюць, што ўсе змены ў праекце законныя. Прычынай змен называюць новыя будаўнічыя нормы, якія ўвялі, пакуль узводзіўся дом.

Паводле гэтых норм, шляхі да ліфтаў, якія вядуць з узроўню ганка і на паверхі жылых будынкаў, варта выконваць без перападу вышынь. Калі ёсць перапад, то прадугледжваюцца пад’ёмнікі для фізічна аслабленых асоб і людзей з інваліднасцю. Калі перапад меншы за 0,6 метра, можна ўсталёўваць пандус, калі большы — толькі пад’ёмнік.

Будучыя жыхары пазней маюць права дэмантаваць пад’ёмнік і ўсталяваць пандус, але пасля здачы дома і сваімі сродкамі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі