У Гомелі крышнаіта асудзілі за спяванне рэлігійных песень на вуліцы

У Гомелі крышнаіта асудзілі за спяванне рэлігійных песень на вуліцы

Суд Гомельскага раёна 18 ліпеня разгледзеў адміністратыўную справу жыхара пасёлка Перамога Сяргея Бондарава. Яго абвінавачвалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

У міліцэйскім пратаколе, як піша БелаПАН, заяўлялася, што 24 мая на вуліцы Леніна ў Пінску гэты мужчына "ўдзельнічаў у вулічным шэсці і спяваў рэлігійныя песні, чым парушыў артыкул 12 Закона аб масавых мерапрыемствах". Суд аштрафаваў яго на 42 рублі (420 тысяч недэнамінаваных, або дзве базавыя велічыні).

Гамяльчук на судзе не прызнаў сваю віну. Ён патлумачыў, што з'яўляецца крышнаітам і займаецца ёгай. Ён пацвердзіў, што 24 траўня ў Пінску з прыяцелямі хадзіў па вуліцах і спяваў песні пад акардэон і барабан, славячы Бога. Ён дадаў, што з іншых удзельнікаў крышнаіцкага шэсця толькі ўзялі тлумачэнні.

Бондараў не прыпомніць, каб у Беларусі каго-небудзь з крышнаітаў штрафавалі за спевы на вуліцы. Пасля кансультацый з юрыстамі ён намераны абскардзіць штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі