У Гомелі легкавік урэзаўся ў слуп, а той паваліўся на машыну
У Гомелі легкавік урэзаўся ў слуп, а той ад удару разламаўся і паваліўся на дах машыны. Як паведамляе рэсурс chp24.by, здарэнне адбылося ўвечары 1 чэрвеня на вуліцы Жамчужнай.
На фотаздымках з месца інцыдэнту бачна, што аўтамабіль значна пашкоджаны. Афіцыйнай інфармацыі па ДТЗ пакуль няма. Невядома, ці пацярпеў кіроўца і ці былі ў салоне пасажыры.