У Гомелі можна паглядзець на дранікі з шакаладу (фота)
У гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава шакаладных вырабаў і скульптур ўкраінскага кандытара Мікалая Папова.
Сярод шакаладных экспанатаў, якія гамельчукі могуць назіраць амаль цягам двух месяцаў, трапляюцца яйкі Фабержэ, вялікая і малая кароны Расійскай імперыі, зброя, гаспадарчыя інструменты, посуд і нават бульба з дранікамі.
Цэнтральнае месца сярод "каштоўнасцяў з шакаладу" займае двухмятровая Эйфелева вежа. Важыць яна 45 кілаграмаў і складаецца з 512 частак.
Апроч гэтага, напрыканцы верасня плануецца зрабіць шакаладную копію палаца Румянцавых і Паскевічаў.