У Гомелі падчас п’янай бойкі загінуў чалавек
П’яная бойка ў Гомелі скончылася трагедыяй — загінуў 50-гадовы жыхар вёскі Страдубка Лоеўскага раёна. У ноч на 5 студзеня труп мужчыны са слядамі пабояў знайшлі ў гомельскай кватэры.
Як вызначылі следчыя, загінулы выпіваў разам з двума мясцовымі жыхарамі, адзін з якіх быў гаспадаром кватэры. Падчас папойкі адбылася сварка і мужчыны сталі біцца. Госця збілі металічным прутам і бруском, ад чаго ён і сканаў.
Падазраваных у забойстве затрымалі. Адметна, што ўсе трое ўдзельнікаў інцыдэнту нідзе не працавалі.
За дзень да гэтага ў Гомельскай вобласці адбыўся падобны інцыдэнт: у Светлагорску застолле скончылася панажоўшчынай. У выніку інцыдэнту загінуў 31-гадовы мужчына, інфармуе прэс-служба МУС.
Фота з архіву