У Гомелі прайшла этна-вечарына (фота)
9 кастрычніка гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя “Талака” сумесна з Рэспубліканскай арганізацыяй “Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства” (СЭТ), пры падтрымцы ГДУ імя Францыска Скарыны, зладзілі ў абласным цэнтры вечарыну ў стылі “этна” пад назовам “Вячоркі”. Этна-вечарына ўяўляла сабой дзве часткі. Першая была так бы мовіць афіцыйнай — гамяльчане знаёміліся з этнаграфічнай дзейнасцю СЭТ. Другая частка была неафіцыйнай, але больш цікавай: тут былі народныя танцы і гульні пад жывую музыку, аўтэнтычныя фальклорныя песні, а таксама дэгустацыя страваў беларускай традыцыйнай кухні.
На жаль, з-за адсутнасці добрай рэкламы імпрэзы, людзей было няшмат — крыху больш чым два дзесяткі чалавек. Але гэта не перашкодзіла гамяльчанам і гасцям з Мінску з пазітыўным настроем бавіць час.
На жаль, з-за адсутнасці добрай рэкламы імпрэзы, людзей было няшмат — крыху больш чым два дзесяткі чалавек. Але гэта не перашкодзіла гамяльчанам і гасцям з Мінску з пазітыўным настроем бавіць час.