У Гомелі п'яны кіроўца збіў п'янага пешахода

У Гомелі п'яны кіроўца збіў п'янага пешахода

У Гомелі ўвечары 22 лістапада адбылося ДТЗ, у якім абодва ўдзельнікі былі нецвярозыя. Як паведамляе tut.by, 59-гадовы кіроўца VW Touran недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту "60 гадоў БССР" збіў 45-гадовага пешахода. У ДАІ адзначылі, што мінак перабягаў дарогу ў непрызначаным месцы.

Пешахода шпіталізавалі ў нейрахірургічнае аддзяленне абласной лякарні з траўмамі галавы і ушыбам грудной клеткі.

Фота: gomel.today

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі