У Гомелі судзяць апошняга лідара "банды Марозава" — ён кіраваў кілерамі

Сяргей Дзербянёў / фота МУС Беларусі
Сяргей Дзербянёў / фота МУС Беларусі

У Гомелі пачаўся судовы працэс над Сяргеем Дзербянёвым, апошнім лідарам "банды Марозава", паведамляе АНТ.

Па справе 53-гадовага Дзербянёва, які быў адказны за фізічную ліквідацыю канкурэнтаў і ўзначальваў групу кілераў у бандзе, налічваецца 50 тамоў і 8 даказаных ахвяр.

Дзербянёў больш за 15 гадоў хаваўся ад следства. Увесь гэты час ён знаходзіўся ў міжнародным вышуку. У 2020 годзе яго экстрадавалі з Расіі ў Беларусь. У расійскім Уладзівастоку Дзербянёў працаваў ахоўнікам на адным з прадпрыемстваў. Падчас затрымання прад'явіў пашпарт грамадзяніна РФ на чужое імя.

"Банда Марозава" існавала з канца 1980-х па 2004 год. Злачынцы займаліся забойствамі і рабаваннямі у Гомелі і Гомельскай вобласці.

"Марозаўцаў" асудзілі ў снежні 2006 года. Следства даказала больш за 100 злачынстваў, якія здзейсніла банда, у тым ліку каля 20 забойстваў.

Кіраўнікоў банды Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанку, прысудзілі да вышэйшай меры пакарання. Астатнія злачынцы атрымалі да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі