У Гомелі сутыкнуліся грузавік, тралейбус і легкавік (фота)
У Гомелі сутыкнуліся грузавік МАЗ, легкавы аўтамабіль “Рэно” і тралейбус. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай 28 лістапада — пра аварыю ў МНС паведаміў мінак, званок ад якога паступіў у 9.33. Сутыкненне адбылося на скрыжаванні вуліц Барыкіна і Базавай.
Гарадскі тралейбус №7 ішоў па маршруце “Хімзавод-Вакзал”. Кіроўца і двое яго пасажыраў не пацярпелі, як і кіроўца МАЗа. А вось кіроўцы і пасажыру легкавіка спатрэбілася дапамога выратавальнікаў — яны апынуліся заціснутымі ў пашкоджаным “Рэно”. Спецыялісты МНС дэблакавалі іх і перадалі медыкам хуткай.
Абставіны здарэння высвятляюцца, перадае прэс-служба МНС.
Фота: МНС