У Гомелі выкрылі дзве інтэрнэт-крамы, якія гандлююць наркотыкамі і спайсам
Аператыўнікі выявілі больш за 50 месцаў, дзе гандляры рабілі "закладкі" для пакупнікоў наркотыкаў.
Ад пачатку снежня ў Гомелі праваахоўнікі спынілі дзейнасць двух інтэрнэт-крамаў, якія распаўсюджвалі наркотыкі і псіхатропныя рэчывы.
Як паведамляе БЕЛТА, асартымент прапанаванага ў інтэрнэт-крамах тавару быў розны — ад марыхуаны і гашышу да курыльных сумесяў кшталту спайсу і рэагента для іх вырабу. Гандляры прадавалі наркотыкі праз так званыя "закладкі". Падчас расследавання праваахоўнікі выявілі больш за 50 месцаў ("закладак") з рознымі наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі.
Паведамляецца, што сёлета на тэрыторыі Гомельшчыны выявілі больш за 970 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.
Фота — novoerozhdenie.ru