У Гомелі затрымалі "чорных рыэлтараў" — чатырох мужчын і шматдзетную маці

У Гомелі затрымалі "чорных рыэлтараў" — чатырох мужчын і шматдзетную маці

У Гомелі супрацоўнікі 8-га ўпраўлення (па Гомельскай вобласці) ГУБАЗіК МУС пры падтрымцы байцоў АМАП затрымалі "чорных рыэлтараў", паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. На іх пачалі некалькі крымінальных спраў за махлярскія дзеянні з маёмасцю. 

Фігурантамі крымінальных спраў сталі пяць чалавек — чацвёра мужчын і жанчына. Дарэчы, у жанчыны — пяцёра дзяцей. 

Праваахоўнікі мяркуюць, што ўсе затрыманыя — звёны аднаго ланцуга. Яны займаліся махлярствам, падробкай дакументаў і незаконным утрыманнем людзей. "Чорныя рыэлтары" знаходзілі адзінокіх і пітушчых уладальнікаў кватэр, уваходзілі ў давер да іх і адбіралі жыллё, якое потым прадавалі. 

Як удалданяе гомельская міліцыя, летась за махлярства ў асабліва буйным памеры была асуджаная злачынная група з пяці чалавек. Агулам было пачата каля 15 крымінальных спраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі