У Гомелі затрымалі кіраўнікоў філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Сёння ў Гомелі былі затрыманыя намеснік кіраўніка абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора і старшыня мясцовай гарадской арганізацыі АГП Андрэй Тоўчын. Апазіцыйных палітыкаў абвінавацілі ў тым, што нібыта яны лаяліся матам на супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Пасля тлумачэнняў Андрэя Тоўчына адпусцілі, а Уладзімір Кацора чакае суда, які можа адбыцца ўжо сёння.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Уладзімір Кацора, які цяпер знаходзіцца ў гомельскім РАУСе.
“Мяне затрымалі супрацоўнікі ДАІ і склалі пратакол. Яны далі такое тлумачэнне, што я нібыта іх абражаў, брыдка лаяўся. У выніку на мяне склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле “дробнае хуліганства”.