У Гомелі затрымалі "крымінальных аўтарытэтаў" (відэа)
Яны трымалі пад сваім кантролем гандляроў спайсам.
У бандзе было 10 чалавек. Калі "крымінальныя аўтарытэты" — людзі ўжо з "вопытам" і "адсідкамі" за кратамі, дык іх падначаленым пераважна 20-24 гады. Зламыснікі шукалі аднагодкаў, якія гандлююць спайсам, ды прымушалі плаціць "даніну". А яна, дарэчы, дасягала 16 мільёнаў рублёў.
Як інфармуе тэлеканал АНТ, у якасці пацярпелых праходзяць 11 чалавек. Фігуранты па справе абвінавачваюцца ў выкраданні людзей, пазбаўленні іх волі і вымагальніцтве. Матэрыялы ўжо перададзеныя ў суд.
Фота — ria.ru