У Гомелі знайшлі дзяўчынку, якая не ведае свайго імя і адраса
Дзяўчынка, знойдзеная ў Гомелі
16 верасня ў гомельскім раёне Навабеліца знайшлі маленькую дзяўчынку, якая не ведае, як яе завуць, і не можа распавесці, дзе жыве. З выгляду дзіцяці каля пяці гадоў.
Асобу дзяўчынкі не могуць высветліць. Калі вы нешта ведаеце пра дзяўчынку на фота ці пра яе сям'ю, можаце апазнаць яе па вопратцы — звяжыцеся з тэлеграм-каналам, створаным супрацоўнікамі органаў прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх Гомельскага раёна. Менавіта там і з'явілася паведамленне аб знойдзеным дзіцяці.
Ці патэлефануйце ў 102.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.