У цэнтры Гомеля з’явіліся беларускамоўныя шыльды (фота)
Першыя такія шыльды заўважаны на адной з галоўных вуліц горада.
Частка праспекта Перамогі, на якой размешчаны пяціпавярховікі з беларускамоўнымі шыльдамі, адносіцца да Чыгуначнага раёна горада. У апошні час менавіта гэты раён здзіўляе жыхароў сваімі крэатыўнымі ідэямі: графіці на будынках, беларускамоўныя навесы на прыпынках грамадскага транспарту, а цяпер і шыльды на дамах.
Назва вуліцы на шыльдзе прадублявана меншым шрыфтам па-руску і на англійскай мове.