У Гомельскай вобласці заўважылі расійскія "Іскандэры"
Расійскія ракетныя комплексы "Іскандэр" заўважаныя ў Гомельскай вобласці Беларусі.
Падпісчыкі ТГ-каналаў апазналі іх у Навабеліцы на бліжэйшай да мяжы з Украінай паўднёва-ўсходняй ускраіне Гомеля.
Раней ва ўкраінскім Генштабе казалі, што "Іскандэры" дыслакуюцца на тэрыторыі Лунінецкага раёна Брэстчыны. Украінцы адзначылі, што іх могуць выкарыстоўваць для пускаў па цэлях на захадзе Украіны.
Такім чынам, расіяне зноў расставілі свае аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы ўздоўж усёй паўднёвай мяжы Беларусі. Гэта адбываецца на фоне запэўніванняў з вуснаў Лукашэнкі, што Беларусь не ўдзельнічае ў вайне ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.