У Гомельскім раёне рысі ўчынілі ў вальеры крывавую расправу

Лані (ілюстрацыйнае фота)

Лані (ілюстрацыйнае фота) / gtfohota.by

У Гомельскім раёне рысі ўчынілі ў вальеры крывавую расправу. Яны перакусілі горла амаль тром дзясяткам ланяў, якія там з канца 2023 года знаходзіліся на ператрымцы.

Як піша smartpress.by, здарэнне адбылося ўначы 14 траўня каля вёскі Даўгалессе. У чэрвені ланяў павінны былі выпусціць з вальера ў паляўнічыя гаспадаркі. З 38 ланяў ноч перажылі толькі 9.

Мяркуецца, што ў вальер прабралася "сямейства рысяў, якое навучала сваё патомства паляваць". Вальер мае памеры 800 на 200 метраў, ён знаходзіўся пад кругласутачнай аховай егераў і паляўнічых. У ноч нападу егер дзяжурыў на іншым краі вальера, а драпежнікі прайшлі з супрацьлеглага напрамку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі