У Гродне адкрылася "антыкавярня", плаціць трэба за час (фота)

Ужо з заўтрашняга дня наведвальнікі ўстановы будуць плаціць за час унутры, а не традыцыйна — за ежу і напоі. Такі фармат наведвання для Гродна пакуль яшчэ незвычайны: ідэю арганізатары запазычылі ў беларускай сталіцы, а таксама ў Масквы і Санкт-Пецярбурга.



Памяшканне ўмоўна падзелена на дзве-тры зоны і разлічана на 25 наведвальнікаў. У зоне "белай галерэі" будуць пастаянна экспанавацца работы маладых гродзенскіх мастакоў і дызайнераў. У будучыні там знойдзе сабе "базу" гродзенскі слінгарух. Таксама плануецца, што ў "антыкавярні" будуць праводзіцца майстар-класы, кінапрагляды, паэтычныя і музычныя вечары.



Першай акцыяй, якая пройдзе ва ўстанове, стане дэгустацыя самаробнага хлеба. Кожны госць зможа атрымаць закваску для кулінарнай творчасці.



Арганізатары праекту адзначаюць, што антыкавярня мае "народны" характар, дзе будуць прымацца прапановы наведвальнікаў і па працы творчай пляцоўкі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі