Лане дэль Рэй варта прыгледзецца да каронаў, якія робіць гэтая беларуска

Карона Ганны Лабацэвіч

Карона Ганны Лабацэвіч

Калі б эльфы насілі кароны, яны заказвалі б іх у беларускі Ганны Лабацэвіч. Дзяўчына жыве ў Вільні, але свае казачныя галаўныя ўборы прадае па ўсім свеце. Яе працы ёсць і ў беларускай спявачкі Маргарыты Ляўчук, і ў дыджэя з Гватэмалы. А ўсё пачалося з бчб-вяночка.

Лане дель Рэй стоит присмотреться к коронам, которые делает эта белоруска
Ганна Лабацэвіч / Soroka Crowns

“Вось як выглядала мая спальня”

— У 2020 годзе мне на вочы трапіўся ролік у TikTok з вырабам нейкай простай кароны з пластыкавых хамутоў. Я падумала — гм, прыкольна, трэба будзе паспрабаваць. А на наступны дзень зайшла ў краму для рукадзелля і ўбачыла там галоўкі белых і чырвоных ружаў.

"Час прыйшоў", — падумала я. Тады ўжо на ўсю моц ішлі маршы, і прадавачка паглядзела на мяне з разуменнем.

Ужо вечарам я пахвалілася сваёй каронай у нашым мясцовым змагарскім чаціку. Усе былі ў захапленні. Так супала, што на наступны дзень стала вядома пра "таемную інаўгурацыю" самазванага прэзідэнта. Гэта быў будні дзень, марш быў спантанны і нешматлікі. Але я заўважыла, што многія прыйшлі на яго ў папяровых каронах з Burger King.

"Гэта знак", — вырашыла я і кінула кліч у чаціку. Маўляў, каму з дзяўчат да выхадных патрэбная бчб-карона? Ахвочых было шмат. Калі сама ўпершыню надзела карону на марш, людзі звярталі ўвагу, усміхаліся і прасілі зрабіць фота.

Ганна паказвае, як выглядала яе спальня, пакуль яна працавала над каронамі.

Лане дель Рэй стоит присмотреться к коронам, которые делает эта белоруска
Усё пачалося з бел-чырвона-белага вяночка / Soroka Crowns

— Хамуты былі жудаснай якасці, фарба з іх злазіла за дзень. Але затое ўспаміны добрыя.

Праз год Ганна з сям'ёй з'ехала з Беларусі. Мужу прапанавалі рэлакацыю, а хмары згушчаліся, людзей вакол арыштоўвалі.

— Было цяжка псіхалагічна. І мы вырашылі ехаць. Яшчэ да ад'езду я адкрыла сваю краму на Etsy (міжнародная платформа для рамеснікаў і прадаўцоў вінтажных рэчаў). Але пасля пачатку вайны платформа заблакавала ўсе крамы з Беларусі і Расіі. А ў мяне на той момант ужо было шмат пакупак і добрых водгукаў. Крыўдна, але давялося адкрываць новую краму ўжо з Літвы.

 

ІП у Літве vs рамесніцтва ў Беларусі

Зарэгістраваць дзейнасць у Літве было нескладана.

— У падатковай працуе гарачая лінія, супрацоўнікі заўсёды радыя дапамагчы, ёсць кансультацыя на рускай мове.

Калі я рэгістравалася як рамесніца ў Беларусі, трэба было плаціць толькі невялікі падатак раз на год (цяпер рамеснікі ў РБ мусяць плаціць 6,5 рубля на месяц. — Еўрарадыё).

У Літве падаткі вылічваюцца з кожнага продажу, і трэба весці падрабязную бухгалтэрыю і захоўваць яе 10 гадоў. Раней дызайн быў маім хобі і дадатковай крыніцай даходу, але вось ужо больш за год я займаюся толькі гэтым.

 

“Адкрываю выручай-пакой рукадзельніц, а там…”

Большасць пакупнікоў Ганны жыве ў ЗША і Заходняй Еўропе. А самыя далёкія заказчыкі — у Аўстраліі. І гэта самыя розныя людзі.

Лане дель Рэй стоит присмотреться к коронам, которые делает эта белоруска
Працы Ганны Лабацэвіч / Soroka Crowns

— Нехта захапляецца касплэем, нехта хоча незвычайны галаўны ўбор для нейкага мерапрыемства, нехта едзе на музычны фестываль або рыхтуецца да тэматычнай фотасесіі. Калі я не працую над індывідуальным замовай, звычайна раблю тое, чаго мне самой больш за ўсё хочацца ў канкрэтны момант.

Працы Ганны Лабацэвіч / Soroka Crowns

У асноўным мяне натхняюць матэрыялы. Адкрываю "выручай-пакой" для ўсіх рукадзельніц Aliexpress, праглядаю вішлісты і рэкамендацыі, і ідэі на наступныя 3-4 праекта з'яўляюцца самі сабой. Натхніць можа тэма (птушкі, анёлы, драконы) ці проста стразы нейкага незвычайнага колеру.

Лане дель Рэй стоит присмотреться к коронам, которые делает эта белоруска
Працы Ганны Лабацэвіч / Soroka Crowns

Часцей за ўсё Ганна сама распрацоўвае дызайн кароны, сама падбірае матэрыялы. Але часам даводзіцца ісці за жаданнямі заказчыка, і тады ў спісе пакупак з'яўляецца мех такога адцення, які сама дызайнерка наўрад ці абрала б.

— Аднойчы мне замовілі ліловага ваўка. Атрымалася класна, я не чакала. Мабыць, адным з самых незвычайных заказаў была карона з чорных крумкачовых крылаў і птушыных чэрапаў... для нявесты. Гэта было вяселле ў стылі Эдгара Алана По.

Нядаўна я рабіла карону і каралі ў стылі мая для дзяўчыны-дыджэя родам з Гватэмалы. Я ніколі раней не працавала ў гэтым стылі, было вельмі цікава.

Толькі аднойчы кліентцы не падышла карона. Гэта была нявеста, якая ўхваляла ўсе этапы працы над галаўным уборам, але вынік усё роўна аказаўся не такім, якім яго ўяўляла дзяўчына.

— Яна аплаціла заказ. Але паколькі я была падпісаная на яе ў Instagram, то ўбачыла, што ў дзень вяселля на ёй быў іншы галаўны ўбор. Прызнаюся, кальнула трохі ад гэтага. Але затое ролік з працэсам вырабу гэтай кароны набраў шмат праглядаў у Pinterest і TikTok.

Але лёс далёка не ўсіх работ удаецца адсачыць. Часам Ганна бачыць толькі імя пакупніка і яго адрас.

Лане дель Рэй стоит присмотреться к коронам, которые делает эта белоруска
Працы Ганны Лабацэвіч / Soroka Crowns

Хтосьці замаўляе галаўныя ўборы для фотасесій, але Ганна і сама любіць арганізоўваць здымкі.

— У Вільні ўжо ўтварылася невялікая каманда энтузіястак. Адну карону і бчб-вяночак выкарыстала Маргарыта Ляўчук для свайго кліпа і песні на Youtube.

Галаўны ўбор для Маргарыты Ляўчук

Не так даўно дзве мае працы паехалі да вельмі крутой канадскай фэнтэзі-фатографцы Lillian Liu. Яна плануе выкарыстаць іх у блізкіх вясновых здымках. Нецярпліва чакаю.

Лане дель Рэй стоит присмотреться к коронам, которые делает эта белоруска
Працы Ганны Лабацэвіч / Soroka Crowns

З апошніх прыемнасцяў было з'яўленне маіх работ у блогера Антона S у рамках яго праграмы па падтрымцы малога бізнесу. У каментарах і асабістых паведамленнях шмат людзей пісала словы падтрымкі і жадала поспеху ў бізнесе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі