У Гродне адкрыўся першы ў Беларусі музей прасаў (фота, відэа)
У Гродне адкрыўся першы ў Беларусі музей прасаў. Ён прыватны, месціцца на вуліцы Савецкай, 7. У ім можна пабачыць каля 500 старадаўніх прасаў і кухонных рэчаў.
Унікальную калекцыю амаль 20 гадоў збіраў гродзенскі калекцыянер Алег Ёрш. Самыя старыя прасы зробленыя яшчэ ў XVII-XIX стагоддзях. У музеі ёсць драўляныя і керамічныя ўзоры, якімі карысталіся ў вёсцы. Ёсць расійскія і нямецкія мадэлі, электрычныя і неэлектрычная, прас для ляўшы, прас, якi працуе на вуглі і спірце, а таксама сучасныя ўзоры. Усе прадметы спецыяльна падзялілі у храналагічным і тэматычным парадку: у адным пакоi — прасы, у другім — кухоннае начынне. Ёсць там унікальныя мясасечкі, прылады для чысткі гародніны і садавіны, для перамолвання цукру або вырабу сасісак.
Працуе музей ва ўсе дні, акрамя панядзелка.