У Гродне аўто збіла жанчыну з дзіцем на руках

У Гродне аўто збіла жанчыну з дзіцем на руках

Жанчына з дзіцем на руках трапіла пад аўтамабіль у Гродне, паведамляе прэс-служба гродзенскай ДАІ.

Паведамляецца, што здарэнне адбылося 17 снежня на вуліцы Вольгі Соламавай. "Сітраен" збіў жанчыну, якая несла на руках трохгадовага сына. Паводле папярэдняй інфармацыі, на якую спасылаецца БЕЛТА, маці з дзіцем на руках выскачыла на дарогу на чырвоны сігнал святлафора. Іх шпіталізавалі.

Кіроўца кажа, што заўважыў жанчыну справа бакавым зрокам у апошні момант. Перад гэтым ён пераканаўся, што на пешаходным пераходзе людзей няма.

Пацярпелую  для пратаколу пакуль не апытвалі. Відавочцамі наезду апынуліся пяць чалавек.

Фота: gaigrodno.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі